- Падрабязнасці
- By Рэдакцыя
- Праглядаў: 47
- Лакацыя: Польшча local
- Тып мерапрыемства: канцэрты
- Дата правядзення: 17.01.2025, 19:00
Клуб Chmury і гурт Sož запрашаюць на канцэрт "Людзі Ўсходу: беларуская халодная хваля" ў Варшаве.
"Халоднае гучанне, энергія бунту і меланхолія, выцягнутая проста з душы Ўсходу. Гэта вечар, які павінен наведаць кожны аматар постпанка і альтэрнатыўнай музыкі," — заахвочваюць да наведвання імпрэзы арганізатары.
На сцэне выступяць:
- Kowelskie Psy (electropunk) — прэзентацыя альбома Gav!No. Створаны ў Беларусі ў 2017 годзе, гэты дуэт вядомы сваімі сацыяльна-дэпрасіўнымі тэкстамі і бурлескнымі выступамі, якія аб'ядноўваюць rave, супраціў і культурныя выклікі.
- Serbskiy Nozh (postpunk) — прэзентацыя сінгла Evropa. Музычны праект беларускіх эмігрантаў, які даследуе тэмы палітычнай і гістарычнай спадчыны Беларусі і Ўсходняй Еўропы, пераасэнсоўваючы традыцыі кірыліцы і іканапісу.
- Sož (electro postpunk) — прэзентацыя сінгла Eras i Tanatas. Гурт паходзіць з Гомеля, а яго назва адсылае да мясцовай ракі Сож. Упершыню за 4 гады "мазаічнай рэлакацыі" ўсе ўдзельнікі гурта жывуць у адным горадзе, што адкрывае новыя магчымасці для іх творчасці.
- Prorva (cold oi/punk) — EP Recha. Гурт ужо атрымаў папулярнасць у сквот-культурным асяроддзі Польшчы, вядомы сваёй прастатой тэкстаў і меланхоліяй.
Кошт квіткоў: ад 40 злотых.
Дата правядзення: 17 студзеня, 19:00.
Лакацыя: Варшава, клуб Chmury, 11 listopada 22.