Паказ дакументальнага фільма Аляксея Палуяна "Courage". Сустрэча з рэжысёрам у Вільнюсе

  • Лакацыя: Літва local
  • Тып мерапрыемства: кіно
  • Дата правядзення: 16.01.2025, 19:00

CreateCulture Space запрашаюць на прагляд дакументальнага фільма Аляксея Палуяна, а таксама афлайн-сустрэчу з рэжысёрам у Вільнюсе.

"Courage" — дакументальны фільм пра падзеі лета-восені 2020 года. Прэм’ера дэбютнага поўнаметражнага фільма рэжысёра адбылася ў сакавіку 2021 года на 71-м Берлінскім міжнародным кінафестывалі. Гэты фільм трапіў у лонг-ліст кінапрэміі "Оскар" у катэгорыі "Лепшы дакументальны фільм".  

Аляксей Палуян:

"Фільм пра смеласць беларусаў, якія ў 2020 годзе пераадолелі свой страх. Кожны па-своему пераадольваў. Кожны не адразу, павольна. Але гэты працэс адбыўся. Я лічу, што гэты працэс ідзе, павольна, але ён ідзе. Гэта марафон. Мы зараз на шляху да нашай перамогі. Проста ён вельмі доўгі."

Кошт квіткоў: free donation.

Дата правядзення: 16 студзеня, дзверы — 18:30, пачатак — а 19-гадзіне.

Лакацыя: Вільнюс, CreateCulture Space, Karmelitų gatvė 5.

Зарэгістравацца 

Вам можа спадабацца