Перформанс Ігара Шугалеева ў варшаўскім Новым Тэатры 18 — 23 cтудзеня 

  • Лакацыя: Польшча local
  • Тып мерапрыемства: спектаклі
  • Дата правядзення: 23.01.2025, 19:00

Перформанс Ігара Шугалеева "Ich heiße Frau Troffea" адбудзецца ў Варшаве. 

"Занураючыся ў гісторыю фрау Трафэі, выканаўца распавядае пра ўласны вопыт траўматычнай апантанасьці і бясконцых пошукаў свабоды, якія падаюцца балючымі і фатальнымі. Праз шок, выкліканы растаньнем з домам і са сваім мінулым, паглынуты прымусовай эміграцыяй зь Беларусі і пошукамі сябе, ён цалкам растае ў прыцягальнай бэрлінскай рэйв-культуры. 

Гэтае дзеяньне, як фізіялягічнае, так і паэтычнае, раскрывае розныя мастацкія вымярэньні. Праз інтэнсіўную цырымонію цела распавядаецца гісторыя хваробы цэлай краіны і апантаных пошукаў лекаў ад свабоды," — анансуюць падзею стваральнікі.

Над перфомансам працавалі:

  • Ідэя, рэжысёр: Сяргей Шабохін

  • Ідэя, перформер: Ігар Шугалееў

  • Харэаграфія: Агнешка Крыст

  • Музыка: Мікіта Бабашкін

  • Відэа: Аляксандра Канончанка

  • Прадзюсарка: Марына Дашук, KALEKTAR

  • Копрадзюсар: Nowy Teatr

Кошт квіткоў: звычайны — 50 злотых, льготны —  35 злотых. 

Кошт білета для гледачоў з Украіны і Беларусі складае 25 злотых і дзейнічае на ўсе спектаклі. Колькасць білетаў абмежаваная.

Дата правядзення: 18 — 23 cтудзеня, 19:00. 

Лакацыя: Варшава, Nowy Teatr, Madalińskiego 10/16.

Набыць квіткі

Вам можа спадабацца