Зімовы канцэрт: віяланчэль і фартэпіяна ў Варшаве

  • Лакацыя: Польшча local
  • Тып мерапрыемства: канцэрты
  • Дата правядзення: 02.02.2025, 17:00

Прастора MIT запрашае на "Зімовы канцэрт" Міхаіла Радунскага(віяланчэль) і Анастасіі Буры(фартэпіяна).

"Светлая і ясная музыка Баха, поўная гармоніі і парадку, нібы ціхая зімовая раніца. Музыка аб успамінах і надзеі — лірычны твор Блоха, які адкрывае глыбіню чалавечых эмоцый. Драматызм і запал Санаты Брамса, якая гучыць, як бура ў душы. І медытатыўная п'еса Пярта, якая вяртае нас да спакою і сузірання, нібы апошнія хвіліны перад сном, калі ўсё замірае," — так апісваюць падзею арганізатаркі.

Кошт квіткоў: 90 злотых.

Дата правядзення: 2 лютага, 17:00.

Лакацыя: Варшава, MIT space, Stalowa 36.

Набыць квіток 

 

Вам можа спадабацца