- Падрабязнасці
- By Рэдакцыя
- Праглядаў: 32
- Лакацыя: Польшча local
- Тып мерапрыемства: спектаклі
- Дата правядзення: 09.02.2025, 20:00
Тутэйшы тэатр запрашае на Монаспектакль "Страта" ў тэхніцы ready-made.
Аўтар, актор, рэжысёр: Андрэй Саўчанка.
Святло і праекцыі: Даніла Ганчароў і Сяржук Голік.
Гук: Эрык Арлоў-Шымкус.
Мадэрацыя абмеркавання: Анастасія Каплан.
Мова: беларуская.
Аднойчы рэжысёр Андрэй Саўчанка знайшоў ля дваровага гарадскога сметніка старую валізку, ў якой апынуўся стос разарваных фатаздымкаў. Чыйсьці сямейны архіў. Далейшае жыццё знаходкі — ў першай гісторыі "Памяць". Другая частка, "Дом", — гісторыя пра дзедаўскі маёнтак, спалены маланкай.
Асновай тэхнікі ready-made, у якой пастаўлены спектакль, з'яўляецца трансфармацыя ўтылітарных рэчаў у твор мастацтва і пошук іх новага жыцця. Так, валізка з фатаграфіямі і элементы-артэфакты сельскай хаты, якія ўдалося перавезці ў Варшаву, жывуць і ўтрымліваюць памяць на сцэне.
"Я хачу распавесці вам некалькі гісторый стратаў. Або пра страты гэтых гісторый…", "Для мяне важна, істотна не пакінуць страты незаўважанымі, не ўцякаць ад іх, а сустрэцца з імі, пражыць іх і праз гэты працэс вызваліцца ад іх путаў, даць сабе дазвол жыць і ствараць далей", — Андрэй Саўчанка.
Кошт квіткоў: 120 zł, парны — 200 zł.
Дата правядзення: 9 лютага, 20:00.
Лакацыя: Варшава, MIT space, Stalowa 36.
Набыць квіткі