Канцэрт Atesta і Sož у Варшаве

  • Лакацыя: Польшча local
  • Тып мерапрыемства: канцэрты
  • Дата правядзення: 02.03.2025, 19:00

Гурт Atesta прэзентуе новы альбом Hramadstva. Спецыяльны госць — гурт Sož.

Арагнізатары рэкламуюць свой івэнт наступным чынам:

"За сваю кар’еру гурт Atesta запісаў некалькі народных хітоў. Хто з вас не чуў рокавыя "Белы" і "375", не глядзеў супольнае відэа на "Беларусіцу", не клеіў пластыр на сардэчка пад рамантычныя "Ажыны"? Але гурт не спыняецца і выпускае новы альбом. Свежы лонгплэй спалучае ў сабе найлепшыя бакі творчасці музыкаў: тонкі лірызм і драйв гітарнай, нерафінаванай рок-музыкі.

Sož — электрапостпанк фармацыя родам з Гомеля, вядомая сваімі энергетычнымі лайвамі і анімаванымі кліпамі. Толькі што разам з калегамі па "беларускай халоднай хвалі" яны сабралі sold out у Варшаве на фестывалі Ludzie Wschodu, а кліп на свежы сінгл нагадаў пра важнасць здаровай менталачкі. Калі вы спытаеце іх пра сэнс жыцця, яны прапануюць вам прыйсці на канцэрт. "

Паслухаць на Spotify 

Кошт квіткоў: ад 40 zł.

Дата правядзення: 2 сакавіка, 19:00.

Лакацыя: Варшава, Chmury, 11 Listopada 22.

Набыць квіткі

Вам можа спадабацца