- Падрабязнасці
- By Рэдакцыя
- Праглядаў: 17
- Лакацыя: Польшча local
- Тып мерапрыемства: выставы
- Дата правядзення: 22.03.2025, 12:00
Галерэя HOS запрашае на выставу Дзіны Леонавай "Між слаямі".
Куратарка: Марыяна Ломжа.
"Для Дзіны акт стварэння — гэта акт зазямлення. Малюючы, яна імкнецца ўвекавечыць наваколле, сваіх блізкіх ці, у рэшце рэшт, сябе. Яе аўтапартрэты зыходзяць з успрымання ўласнай асобы як цэнтра, ад якога разыходзяцца далейшыя кантэксты. Праўда, яна часам малюе алегарычныя сюжэты, а яе творы напоўнены мудрагелістымі гібрыднымі істотамі. Больш за ўсё важна звычайнае і сапраўднае," — анансуюць падзею арганізатары.
Даты правядзення: 25 студзеня — 22 сакавіка, аўторак — субота, 12:00 — 18:00.
Лакацыя: Варшава, HOS Gallery, ul. Dzielna 5.
Падрабязней