- Падрабязнасці
- By Рэдакцыя
- Праглядаў: 35
- Лакацыя: Польшча local
- Тып мерапрыемства: спектаклі
- Бясплатныя: Бясплатныя
- Дата правядзення: 09.03.2025, 18:00
У першыя выходныя вясны, Музей Вольнай Беларусі запрашае на прэм’еру ад Свабоднага Тэатра – Onyx.
Спектакль па п’есе Максіма Дасько пра вясёлае, але шалёнае жыццё мінскіх падлеткаў на пачатку 90-ых.
"Нам яшчэ не было васямнаццаці, мы жылі ў спальным раёне на ўскрайку Менска, слухалі рэп усходняга ўзбярэжжа, пераважна Onyx, і былі ўцягнутыя ў крымінальнае асяроддзе: часткова – з-за адсутнасці выбару, часткова – свядома, пад уплывам крымінальнай рамантыкі".
Рэжысёрка: Юлія Шаўчук.
Узроставае абмежаванне: 18+.
Данаты вітаюцца.
Даты правядзення: 1—2, 8—9 сакавіка, 18:00.
Лакацыя: Варшава, Музей Вольнай Беларусі, ul. Foksal 11.