- Падрабязнасці
- By Рэдакцыя
- Праглядаў: 17
- Лакацыя: Германія local
- Тып мерапрыемства: творчы вечар
- Бясплатныя: Бясплатныя
- Дата правядзення: 08.03.2025, 18:30
Fem*HUB запрашае на літаратурную сустрэчу з Юляй Цімафеевай, беларускай паэткай і перакладчыцай.
У дзень салідарнасці і барацьбы жанчын гаворка пойдзе пра выгнанне , жаночы досвед і фемінісцкія перспектывы ў літаратуры.
Юля пачытае не толькі са сваіх ранейшых тэкстаў, але і падзеліцца новымі паэтычнымі творамі і калажамі, над якімі яна працуе зараз.
Падчас сустрэчы можна будзе набыць кнігі аўтаркі.
Юля Цімафеева — беларуская пісьменніца і перакладчыца. Аўтарка чатырох паэтычных зборнікаў на беларускай мове і дакументальнай кнігі "Мінскі дзённік", якая была напісаная па-англійску і перакладзеная на шэсць моваў. Яе творы выходзілі асобнымі кнігамі ў ЗША, Нямеччыне і Польшчы.
Мадэратарка: гендарная даследчыца Яня Равяка.
Дата правядзення: 8 сакавіка, 18:30.
Лакацыя: Берлін, Fem*HUB, Wartburgstraße 41.
Зарэгістравацца