Прэм’ера спектакля Neurostorm адбудзецца ў Варшаве

  • Лакацыя: Усе краіны local

Новы спектакль на мяжы тэхна-містыкі, псіхалагічнага трылера і паэтычнага перформансу ад незалежнага творчага калектыву “ТЭАТР_БЕЗНАЗВЫ” пакажуць у Варшаве 23 і 24 жніўня.

Абяцаюць сучасную драматургію, жывую музыку, відэа-маппінг і напружаную гісторыю, якая ставіць нязручныя пытанні.

“Уяві, што машына пачынае адчуваць... Што адбываецца, калі яна перастае быць інструментам і пачынае жыць? Калі штучны інтэлект выходзіць за межы алгарытмаў і дзейнічае як чалавек з эмоцыямі, уласнай воляй?”

Рэжысёр — Вікторыя Ягорава
У ролях: Ірына Купчанка, Вольга Калакольцава, Андрэй Саўчанка, Васіль Казлоў

Прэм’ерныя паказы:

23 жніўня — 19:00
24 жніўня — 15:00 і 19:00

Месца: SCENA METRO (Metro Bródno, lok.1050)

Квіткі можна купіць анлайн.

Вам можа спадабацца