Першая сустрэча кінаклуба “Кінатанэль” у Варшаве. Вядучы — Сяргей Пукст

  • Лакацыя: ЕС, Польшча local
  • Тып мерапрыемства: кіно

Весці кінаклуб будзе музыка Сяргей Пукст. У Менску ён быў вядучым аўтарскай рубрыкі ў кінаклубе Delirium.

“Мы жадаем зноў прайсці па вугальным калідоры на вабнае святло кінаапарата. Няпроста выйсці да зоркі, якая невідавочна адсвечвае цэлулоідам. Майстар дадатковай рэальнасці, культавы музыкант Сяргей Пукст зробіць усё, каб мы з блажэнна бягучымі па андалузскім лязе брытвы харысанамі фордамі на рагавіцы вока патанулі ў бяздонным акіяне чароўнага перадсвітальнага сну”, – анансуе сустрэчу сам вядучы.

Дзе: прасторы MIT (Stalowa 36)
Калі: 4 жніўня а 19:00

Уваход: 60 злотых
Купіць квіткі можна па гэтай спасылцы

Вам можа спадабацца