- Падрабязнасці
- By Рэдакцыя
- Праглядаў: 23
- Лакацыя: Усе краіны, Польшча local
- Тып мерапрыемства: канцэрты, кіно
- Дата правядзення: 02.08.2024, 19:00
Памятаеце, як здорава прайшло наша адкрыццё? У прыватнасці, яго завяршэнне — нямое кіно пад акампанемент Вольгі Падгайскай? Дык вось, нам так спадабалася (смяяліся да слёз!), што мы вырашылі паўтарыць!
Што глядзім на гэты раз?
- “Падарожжа на Месяц” (1902): першы навукова-фантастычны фільм і кароткаметражная фарсавая камедыя французскага рэжысёра Жоржа Мельеса, у якім у Месяца ёсць вочы, касмічны карабель мае форму снарада, а ў пячорах растуць грыбы.
- “Асаблівы знак” (1921): да болю смешная (і нават ледзь-ледзь драматычная) камедыя Эдварда Ф. Кляйна і Бастера Кітона, у якой герой-працаўнік ціра звязваецца з небяспечнай бандай і становіцца выратавальнікам яе патэнцыйных ахвяр.
Што слухаем?
- Чароўная фартэпіянная музыка музыкі кампазітара, арганісткі Вольгі Падгайскай.
Уваход: 80 zł