- Падрабязнасці
- By Рэдакцыя
- Праглядаў: 22
- Лакацыя: Польшча local
- Тып мерапрыемства: спектаклі
- Дата правядзення: 15.08.2024, 18:00
Што адбываецца на пляцоўцы падчас "Гаральда" і чым гэтая пастаноўка адметная?
- Абiраецца тэма для iмправiзацыi
- Акторы iмправiзуюць (ствараюць сцэны, маналогi) на абраную тэму, якiя мусяць скласцiся у цэльную кампазiцыю з пачаткам i фiналам
- Разам з акторамi iмправiзуе музыка i мастак па святле.
"Гаральд" складаецца з 3-х частак:
- Рэжысёрская: называецца яна так, бо рэжысёр можа прапаноўваць тэмы для iмправiзацыi, тлумачыць гледачам структуру "Гаральда", вырашаць, хто з актораў застанецца на сцэне, а таксама вызначаць фiнал кампазiцыi
- Акторская: усе вырашэннi ў iмправiзацыi прымаюць самi акторы
- Глядацкая: тут гледачы могуць абiраць тэму, склад удзельнiкаў, а таксама, пры жаданнi, паўдзельнiчаць у iмправiзацыi.
Удзел у імправізацыі адбываецца толькі па жаданні, таму смела займайце першыя шэрагі і ўвогуле прыходзьце. Ад працэсу стварэння мусібыць хораша і прымушаць гледачоў выходзіць на пляцоўку - не наш стыль. Але мы заўсёды радыя сутворчасці з вамі.
Пасля "Гаральда" заўсёды адбываецца абмеркаванне, дзе мы разам з вамі можам пазадаваць адно аднаму пытанні, падзяліцца думкамі, пакінуць водгук.
- Акторы: Павел Ярмак, Наста Ляшковіч, Наста Каплан, Аляксей Халупка, Віялета Кандратовіч.
- Музычныя імправізацыі: Сяргей Пукст.
- Светлавыя імправізацыі: Даніла Ганчароў.
- Рэжысёр: Андрэй Саўчанка.
Дата: 15 жніўня 19:00
Лакацыя: ul. Stalowa, 36, Варшава, Польшча
Кошт квіткоў: 60 злотых.
Даведацца падрабязнасці і набыць квіткі вы можаце ў дырэкце Instagram-акаунта @mit_space.
ul. Stalowa, 36