- Падрабязнасці
- By Рэдакцыя
- Праглядаў: 30
- Лакацыя: Польшча local
- Тып мерапрыемства: спектаклі
За тыдзень да фэсту ў гонар Сьвятой Марыі Магдалены ў 1518 годзе фрау Трафэя выйшла са свайго дому праз задні двор і нечакана для сябе самой пачала апантана танчыць на адной з вузкіх вулачак Страсбургу. Яна танчыла ўвесь дзень з ранку да позьняга вечара і ўсю ноч запар. На трэці дзень гэтых шалёных рухаў яна была цалкам зьнясіленая, пантофлі набрынялі крывёю, але спыніцца яна не магла. Нарэшце яе заразьлівы танец ахапіў увесь горад, выклікаўшы танцавальную эпідэмію, якая прынесла шмат ахвяраў.
Занураючыся ў гісторыю фрау Трафэі, выканаўца распавядае пра ўласны вопыт траўматычнай апантанасьці і бясконцых пошукаў свабоды, якія падаюцца балючымі і фатальнымі. Праз шок, выкліканы растаньнем з домам і са сваім мінулым, паглынуты прымусовай эміграцыяй зь Беларусі і пошукамі сябе, ён цалкам растае ў прыцягальнай бэрлінскай рэйв-культуры. Магнэтызм тэхна прыводзіць да зьнешняга і ўнутранага пераўтварэньня тусоўшчыка, новай свабоды стасункаў і перамяшчэньня, якую ён зьведвае ў выкліканым ужываньнем допінгу стрэсе. Паскараючыся, выканаўца губляе і аднаўляе якасьць рухаў, назірае за рэакцыямі цела, фіксуе крытычныя паказчыкі біцьця сэрца. Гэтае дзеяньне, як фізіялягічнае, так і паэтычнае, раскрывае розныя мастацкія вымярэньні. Праз інтэнсіўную цырымонію цела распавядаецца гісторыя хваробы цэлай краіны і апантаных пошукаў лекаў ад свабоды.
Ідэя, рэжысёр: Сяргей Шабохін
Ідэя, перформер: Ігар Шугалееў
Харэаграфія: Агнешка Крыст
Музыка: Мікіта Бабашкін
Відэа: Аляксандра Канончанка
Прадзюсарка: Марына Дашук
Прадзюсар: KALEKTAR (Даследчая пляцоўка беларускаг асучаснага мастацтва)
Копрадзюсар: Nowy Teatr