"Connection" — спектакль, натхнёны гісторыямі беларускіх жанчын-палітвязынак

  • Лакацыя: Літва local
  • Тып мерапрыемства: спектаклі
  • Дата правядзення: 02.11.2024, 19:00

Гэтымі словамі пачынаецца спектакль "Connection", прысвечаны беларускім жанчынам-палітвязынкам, у прыватнасці Марыі Калеснікавай — жанчыне, якая натхніла мільёны беларусаў, якая стала сімвалам свабоды, творчасці і мужнасці, і якая ўжо амаль пяць гадоў знаходзіцца ў беларускай турме.

Гэты спектакль заснаваны на гісторыях і лістах беларускіх палітзняволеных жанчын. Гэта спектакль пра свабоду, выбары, віну і пра сувязь. Сувязь са сваёй краінай. Сувязь паміж еўрапейскай дэмакратыяй і беларускай дыктатурай. І пра адсутнасць сувязі з палітвязнямі. Гэта нагадванне пра важнасць дэмакратыі і тое, як лёгка яе страціць.

Працягласць спектакля — 60 хвілін. Спектакль ідзе на англійскай мове з рускімі субтытрамі.

Калі: 2.11-3.11, 19:00 

Дзе: Meno erdvės VILEIŠIO18 • P. Vileišio gatvė 18N, 10306 Vilnius, Vilniaus apskritis

Набыць квіткі

Вам можа спадабацца