Прэм'ера спектакля “Экстрэмісты” Юліі Цімафеевай. Тры паказы ў Варшаве

  • Лакацыя: Польшча local
  • Тып мерапрыемства: спектаклі
  • Дата правядзення: 15.10.2024, 19:00

"Гэты спектакль пра людзей, якія аднойчы выйшлі на вуліцы, узброеныя барабанамі, гітарамі і бубнамі, махалі сцягамі і спявалі пра перамены, што ніяк не адбудуцца. За гэта на сваёй радзіме яны былі абвешчаны экстрэмістамі.
За каментар, за лайк, за ўзняты сцяг!
За тое, што чыталі забароненыя навіны!
За тое, што выходзілі на вуліцу ў нядзелю!
За тое, што не хацелі вайны з суседняй краінай!
Песня была іх супрацівам.
Музыка стала іх злачынствам," — анансуе каманда Вольных Купалаўцаў. 

У ролях: Зоя Белахвосцік, Кацярына Яворская, Аляксандр Зелянко, Сяргей Чуб
Рэжысёр: Аляксандр Гарцуеў
Аўтарка п'есы: Юлія Цімафеева

Спектакль ідзе на беларускай мове з польскімі субцітрамі.

Дзе: Warszawa, Scena Przodownik Teatru Dramatycznego
Калі: 15.10—17.10. 19:00

Набыць квіткі

Вам можа спадабацца