Сустрэча з пісьменнікам Уладзімірам Арловым у Вільні

  • Для дзяцей і падлеткаў: Для дзяцей і падлеткаў
  • Лакацыя: Літва local
  • Тып мерапрыемства: творчы вечар
  • Бясплатныя: Бясплатныя
  • Дата правядзення: 11.10.2024, 19:00

Падчас лекцыі вы даведаеся пра асветніцу і мецэнатку Еўфрасінню Полацкую, пра Сафію Полацкую, каралеву Даніі, правы жанчын у Вялікім Княстве Літоўскім, пісьменніцу і тэатральную дзяячку Францішку Уршулю Радзівіл і авантурыстку і мемуарыстку Саламею Пільштынову, Эмілію Плятэр і гераіняў вызвольных паўстанняў 1830—1831 і 1863—1864 гадоў, міністарку Першага Ураду БНР Палуту Бадунову, жаночыя лёсы ў гады сталінізму.

Дзе: Гасцёўня Беларускай Рады культуры (Вільнюс, šv. Ignoto 5-104).
Калі: 11 кастрычніка, 19:00.

Вам можа спадабацца