Паказы фільмаў студыі "Таццяна" у Берліне

  • Лакацыя: Германія local
  • Тып мерапрыемства: кіно
  • Дата правядзення: 12.10.2024, 17:30

Кінастудыя "Таццяна" была адзінай незалежнай "жаночай кінастудыяй" у былым СССР. Яе заснавалі ў 1991 годзе Таццяна Логінава, Эла Мілова і Ірына Пісьменная.

12 кастрычніка.

"Памаранчавыя камізэлькі"(1992) - рэфлексіўны дыялог Усходу і Захаду пра фемінізм.

Партыйныя функцыянеры, рабочыя фабрык і зняволеныя, якія займаюцца фізічнай працай у памаранчавых камізэльках, разважаюць над цяжарамі, эксплуатацыяй, мілітарызацыяй і знішчэннем навакольнага асяроддзя. 

Рэжысёр: Юры Хашчавацкі

Пасля паказу адбудзецца відэагутарка з Таццянай Лагінавай і Ірынай Дзям’янавай (на рускай мове з перакладам на нямецкую).

13 кастрычніка.

"Я была запрошана на баль" (2005) - стужка выйшла праз два гады пасля закрыцця студыі "Таццяна". Гэты расповед пра ўладу і рэпрэсіі актуальны і зараз.

Па заканчэнні сеанса адбудзецца дыскусія з рэжысёркай Сашай Кулак і кінакрытыкам Ігарам Сукманавым (на рускай мове з перакладам на нямецкую).

Кошт: 9 еўра.

Дзе: Берлін, кінатэатр "Арсенал", Potsdamer Straße 2.

Калі: 12 і 13 кастрычніка, 17:30. 

Падрабязней

Вам можа спадабацца