- Падрабязнасці
- By Рэдакцыя
- Праглядаў: 19
- Для дзяцей і падлеткаў: Для дзяцей і падлеткаў
- Лакацыя: Германія local
- Тып мерапрыемства: фестывалі
- Бясплатныя: Бясплатныя
- Дата правядзення: 19.10.2024, 11:00
Фестываль інтэлектуальнай кнігі "Pradmova" запрашае на серыю мерапрыемстваў у Берліне.
"Фестываль працягне традыцыю інтэлектуальных размоў, дыскусій і літаратурных сустрэч. У Берліне фестываль аб’яднае беларускіх і замежных аўтараў, філосафаў, перакладчыкаў і навукоўцаў, якія возьмуць удзел у дыскусіях і прэзентацыях, прысвечаных сучасным сацыяльным, культурным і палітычным праблемам.
Асноўныя тэмы фестывалю закранаюць пытанні сучаснага грамадства і культурнай ідэнтычнасці: трансфармацыя інстытута грамадзянства ў аўтарытарнай Беларусі, моўная дыскрымінацыя і практыкі супраціву," — пішуць арганізатары.
Сярод удзельніц і ўдзельнікаў — Юля Цімафеева, Альгерд Бахарэвіч, Лявон Вольскі, Святлана Алексіевіч, Дзмітрый Строцаў, "Вольныя купалаўцы" і інш.
Кошт: бясплатна.
Дзе: Берлін, прастора Art Space in Exile, Elsenstraße 87 (звярніце ўвагу, што некаторыя мерапрыемствы пройдуць у іншых лакацыях).
Калі: 19 — 20 кастрычніка.
Падрабязней