Фестываль кіно пра правы чалавека Nepatogus kinas у Літве

  • Лакацыя: Літва local
  • Тып мерапрыемства: кіно, фестывалі
  • Дата правядзення: 15.10.2024, 18:30

Фестываль кіно пра правы чалавека Nepatogus kinas запрашае на паказы фільмаў і дыскусію, прысвечаныя сітуацыі ў Беларусі.


Паказ фільма "Хто, калі не мы?" у Вільнюсе.


Фільм распавядае пра трох жанчын, якія працягваюць змагацца нават пасля задушэння пратэстаў у Беларусі.
Асаблівая госця: адна з гераінь фільма. У перакладзе на літоўскую прагучыць ліст Насты Лойкі.

Кошт:  3.35 —  6.35 еўра.

Дзе: Вільнюс, кінатэатр Scalvija.

Калі: 15 кастрычніка, 18:30.

Набыць квіткі


Паказ фільма "Калі ідзеш праз пекла — не спыняйся" у Вільнюсе.


Фільм заснаваны на лістах беларускіх жанчын, якія яны напісалі ў зняволенні.
Пасля паказу адбудзецца дыскусія з удзелам беларускіх праваабаронцаў і літоўскіх экспертаў.

Кошт: бясплатна.

Дзе: Вільнюс, Нацыянальная бібліятэка імя Марцінаса Мажвідаса (пр. Гедыміна, 51).

Калі: 17 кастрычніка, 18:30.

Рэгістрацыя 


Паказ фільма "Хто, калі не мы?" у Каўнасе.


Фільм распавядае пра трох жанчын, якія працягваюць змагацца нават пасля задушэння пратэстаў у Беларусі. Асаблівая госця: адна з гераінь фільма. У перакладзе на літоўскую прагучыць ліст Насты Лойкі.

Кошт: 3 — 6 еўра.

Дзе: Каўнас, кінатэатр Romuva.

Калі: 18 кастрычніка, 18:00. 

Набыць квіткі

Вам можа спадабацца