- Падрабязнасці
- By Рэдакцыя
- Праглядаў: 15
- Лакацыя: Усе краіны local
- Тып мерапрыемства: канцэрты
- Online: Online
- Дата правядзення: 17.10.2024, 20:00
Papa Bo Selektah ладзіць стрым дыджэй-сэта для падпісчыкаў яго Patreonа.
"Апісваць сваю творчасць ці свае заслугі, на маю думку, — гэта глупства: як апісваць камерсантам прынцыпы альтруізму. Бо добры трэк ці дрэнны — гэта справа густу, сітуацыі, настрою, фазы месяца, балансу бактэрый у вашым арганізме і мноства іншых фактараў, якія могуць паўплываць на ваша меркаванне ў пэўны момант часу. Як казаў Дэвід Туп — калі вам не падабаецца музыка, хутчэй за ўсё, вы да яе яшчэ не дараслі. Але сэты Papa Bo Selektah апрыёры прызначаныя, каб прастымуляваць вашу танцавальную чакру, незалежна ад пары года, фазы Меркурыя і жыццёвага вопыту. А такія лекаванні трэба падтрымліваць, інакш увесь запал да цудатворства разбяжыцца па кутах!" - анансуе музыка на сваёй старонцы ў Instagram.
Кошт: падпіска на Patreon Papa Bo Selektah.
Дзе: анлайн.
Калі: 17 кастрычніка, 20:00 па Варшаве.
Далучыцца да патронаў
Падрабязней