- Падрабязнасці
- By Рэдакцыя
- Праглядаў: 24
- Лакацыя: Літва local
- Тып мерапрыемства: выставы
- Дата правядзення: 24.10.2024, 19:00
CreateCulture Space запрашае на адкрыццё выставы "The play of light" беларускага мастака Уладзіміра Шапавалава.
"Экспазіцыя расказвае гледачу не столькі пра архітэктуру і ландшафты, колькі пра ўражанні ад сустрэчы з імі. Праз колер, форму і вылучэнне маленькіх, незаўважных на першы погляд дэталяў аўтар перадае атмасферу месца, яго характар, свае эмоцыі і адчуванні ад знаходжання тамака, якія знаходзяць водгук і ў гледача," - анансуюць арганізатары.
Мастак адзначае: "Чым глыбей я апускаюся ў тэхніку акварэлі, тым больш упэўненасці знаходжу ў самым медыуме. Я дазваляю матэрыялу займаць больш актыўную ролю ў творчым працэсе і канцэнтруюся на ключавых сілуэтах і дэталях, у той час як іншыя элементы малюнка свабодна ўзаемадзейнічаюць паміж сабой, як расфакусаваныя кадры".
Кошт: free donation.
Дзе: Вільнюс, Karmelitų gatvė 5, CreateCulture Space.
Калі: 24 кастрычніка, 19:00.
Рэгістрацыя