- Падрабязнасці
- By Рэдакцыя
- Праглядаў: 22
- Лакацыя: Польшча local
- Тып мерапрыемства: выставы
- Бясплатныя: Бясплатныя
- Дата правядзення: 25.10.2024, 18:00
Fundacja Picture.doc, Fundacja "Za Wolność Waszą i Naszą" і Otwarte Pracownie Plastyczne im. Eugeniusza Gepperta запрашаюць на выставу Ірыны Арахоўскай і Пётра Вуйцыка "Спаць Спакойна – партрэты беларускіх эмігрантаў". Падчас мерапрыемства адбудзецца дыскусія з аўтарам і аўтаркай і героямі і гераінямі выставы.
"Уявіце сабе, што сёння ўвечары вы не вернецеся дадому. Вас больш не сустрэне з працы любімы сабака... Вы ўвогуле больш ніколі не пойдзеце на працу..." – гэтыя словы Ірыны Арахоўскай перадаюць драматычны лёс людзей, якія былі вымушаныя пакінуць сваю краіну ў пошуках бяспечнага месца для жыцця.
"Выстава прэзентуе дакументальны праект фатографа Пётра Вуйцыка і журналісткі Ірыны Арахоўскай, дэманструючы партрэты беларусаў, якія знайшлі прытулак у Польшчы. Гэта спалучэнне кранальных фатаграфій і гісторый людзей, вымушаных пакінуць сваю краіну з-за палітычных рэпрэсій," — пішуць арганізатары.
У дыскусіі бяруць удзел:
- Пётр Вуйцык і Ірына Арахоўская
- Героі: Крысціна Дробыш, Пётр і Юлія Марчанкі
- Эксперт: Мікалай Іваноў
- Мадэратар: Дарыюш Клехоўскі
Дзе: Уроцлаў, Otwarte Pracownie Plastyczne im. Eugeniusza Gepperta, ul.Ruska, 46 abc.
Калі: 25 кастрычніка, 18:00.
Падрабязней