Culture Moves Europe 2026–2027 — гранты на індывідуальную мабільнасць
Culture Moves Europe — схема мабільнасці ЕС у межах Creative Europe, якую рэалізуе Goethe-Institut. Праект у іншай краіне Creative Europe павінен адпавядаць мінімум дзвюм з чатырох мэт: навучыцца, ствараць, даследаваць або наладзіць сувязі. Гэта можа быць новая праца, абмен ведамі і навыкамі, даследаванне месца або практыкі, знаёмства з мясцовай культурнай супольнасцю.
Для каго:
Мастакі(-чкі) і культурныя прафесіяналы(-кі) ад 18 гадоў, якія легальна жывуць у адной з краін Creative Europe і працуюць у галіне архітэктуры, культурнай спадчыны, дызайну і дызайну адзення, літаратуры, музыкі, сцэнічных мастацтваў або візуальных мастацтваў. Пэўны ўзровень прафесійнага досведу не патрабуецца.
- Падавацца можна індывідуальна або групай да 5 чалавек;
- Абавязкова патрэбны міжнародны партнёр (асоба або арганізацыя) у краіне, куды вы едзеце.
Фармат:
- Індывідуальная мабільнасць — ад 7 да 60 дзён;
- Групавая мабільнасць — ад 7 да 21 дня.
Што прапануецца:
- Суткавыя 85 EUR за кожны дзень праекта;
- На дарогу — 400 EUR (адлегласць да 5000 км) або 800 EUR (ад 5000 км);
- Дадаткова за экалагічную дарогу — 400 EUR;
- Дадаткова на візу — 120 EUR;
- Дадаткова для бацькоў — 200 EUR на кожнае дзіця да 18 гадоў;
- Дадаткова для заяўнікаў(-ц) з заморскіх і аддаленых рэгіёнаў ЕС або тых, хто едзе туды, — 175 EUR;
- Падтрымка даступнасці — 30 EUR у дзень, а таксама дадатковыя выдаткі на асабістага асістэнта(-ку) або перакладчыка(-цу).
Для заяўкі патрэбныя:
- Афіцыйны дакумент, які сведчыць асобу;
- Пацвярджэнне легальнага пражывання ў краіне Creative Europe;
- Кароткае CV;
- Мастацкае партфоліа;
- Запрашальны ліст ад міжнароднага партнёра.
Дэдлайн:
Набор ідзе з 1 кастрычніка 2026 года па 30 красавіка 2027 года, заяўкі разглядаюцца пасля кожнага штомесячнага дэдлайну:
- 31 кастрычніка 2026 года;
- 30 лістапада 2026 года;
- 31 студзеня 2027 года;
- 28 лютага 2027 года;
- 31 сакавіка 2027 года;
- 30 красавіка 2027 года.
Вынік прыходзіць праз Goethe-Application Portal не пазней як праз 8 тыдняў пасля адпаведнага дэдлайну.
Як падавацца:
Зарэгіструйцеся ў Goethe-Application Portal як «individual», запоўніце форму па-англійску, захавайце чарнавік і адпраўце заяўку. Спасылка на партал, дакумент набору, FAQ і відэаінструкцыі — на старонцы праграмы.
Кантакт: culturemoveseurope@goethe.de
Арганізатар: Еўрапейская камісія (праграма Creative Europe) і Goethe-Institut.