Embassy of Foreign Artists — рэзідэнцыя ў Жэневе для мастацкага даследавання архіваў міжнародных арганізацый
Embassy of Foreign Artists у партнёрстве з Centre for Digital Humanities and Multilateralism пры Geneva Graduate Institute прапануе трохмесячную рэзідэнцыю для мастацкага даследавання архіваў міжнародных арганізацый у Жэневе. Архівы міжнародных арганізацый у Жэневе — частка калектыўнай памяці чалавецтва. Яны ўключаюць справаздачы, афіцыйную карэспандэнцыю, міжнародныя пагадненні, прамовы, дакументальныя выявы, але таксама рукапісныя нататкі, чарнавікі справаздач, неафіцыйныя мапы, мастацкія працы, нефармальныя аўдыязапісы. Рэзідэнцыя запрашае мастакоў(-чак) і даследчыкаў(-чыц) пераасэнсаваць гэтыя матэрыялы і надаць ім новае вымярэнне.
Для каго: прафесійныя мастакі(-чкі), якія працуюць у сферах сцэнічных, візуальных або прыкладных мастацтваў: fine arts, музыка, літаратура, коміксы, кіно, танец, тэатр, дызайн, відэа і іншыя напрамкі.
Падавацца могуць кандыдаты(-кі), якія:
• Маюць прафесійную мастацкую практыку;
• Маюць шырокі досвед прафесійных работ, публікацый або выступаў;
• Не навучаюцца на базавай мастацкай адукацыйнай праграме на момант рэзідэнцыі;
• Маюць больш за 28 гадоў на момант падачы;
• Валодаюць французскай або англійскай мовай;
• Гатовыя самастойна пакрыць выдаткі на падарожжа і магчымую мастацкую вытворчасць.
Можна падавацца дуэтам або групай, але памер стыпендыі застаецца такім самым.
Магчымыя тэмы праектаў:
- Расказаныя і нерасказаныя чалавечыя гісторыі;
- Працэсы міжурадавага прыняцця рашэнняў;
- Поспехі і няўдачы шматбаковага супрацоўніцтва;
- Новыя бачанні будучыні міжнароднай супрацы.
Праект павінен выкарыстоўваць архівы міжнародных міжурадавых або няўрадавых арганізацый, якія базуюцца ў Жэневе, як асноўную крыніцу. Напрыклад, архівы ААН у Жэневе, архівы Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа і іншыя. Праект таксама можа мець сувязі з іншымі арганізацыямі ў Жэневе або па-за ёй.
Важна: У анлайн-форме арганізатары пазначаюць, што архівы ААН цяпер фізічна недаступныя праз рамонт будынка. Пры выбары арганізацыі для працы гэта трэба ўлічваць.
Што прапануецца:
- Пражыванне ў прыватным пакоі з доступам да агульных прастораў з іншымі рэзідэнтамі(-камі);
- Стыпендыя 1400 CHF у месяц / ≈ 1494 EUR як падтрымка на жыццёвыя выдаткі;
- Мастацкае і камунікацыйнае суправаджэнне ад EOFA;
- Дапамога ў наладжванні кантактаў з адпаведнымі людзьмі ў архівах міжнародных арганізацый;
- Уключэнне ў даследчую сетку CDHM і магчымасці для даследчага абмену з Geneva Graduate Institute.
Калі: рэзідэнцыя адбудзецца ў 2027 годзе. Дакладная дата пачатку будзе ўзгодненая паміж мастаком(-чкай) і EOFA з улікам пераважных дат кандыдата(-кі) і даступнасці EOFA.
У форме можна пазначыць пераважныя або магчымыя перыяды:
• Першы квартал 2027 года;
• Другі квартал 2027 года;
• Трэці квартал 2027 года;
• Чацвёрты квартал 2027 года.
Дэдлайн: 15 верасня, 00:00 UTC+2.