Перайсці да асноўнага зместу

Збор прац у Museum of Homeland - анлайн-калекцыю гісторый і аб’ектаў пра міграцыю

Анлайн
Бясплатна

Можна даслаць фота асабістага прадмета і гісторыю пра тое, чаму вы ўзялі яго з сабой і якую памяць ён захоўвае.

Museum of Homeland збірае віртуальную калекцыю асабістых аб’ектаў, звязаных з міграцыяй. Арганізатары запрашаюць даслаць фота прадмета, які вы ўзялі з сабой пры пераездзе, і кароткую гісторыю пра яго. Можна даслаць адзін аб’ект або невялікую групу звязаных паміж сабой прадметаў, калі іх аб’ядноўвае адна гісторыя.

Што трэба даслаць:

  • 1–5 якасных фота аб’екта ў добрым святле, пажадана на светлым аднатонным фоне;
  • Па магчымасці — у гарызантальным фармаце;
  • Прафесійная здымка не патрабуецца, падыдуць фота з тэлефона;
  • Кароткі тэкст пра аб’ект: што гэта, чаму вы ўзялі яго з сабой, якую памяць ён захоўвае;
  • Імя або ініцыялы, калі хочаце быць пазначанымі;
  • Можна ўдзельнічаць ананімна;
  • Горад і год пераезду — па жаданні.

Умовы:

  • Тэкст можа быць ад 3–4 сказаў да кароткай гісторыі. Пісаць літаратурна не абавязкова — важныя сама гісторыя і асабістая сувязь з аб’ектам.
  • Тэксты можна дасылаць на любой мове. Пры неабходнасці арганізатары могуць дапамагчы з перакладам для публікацыі.
  • Арганізатары могуць лёгка адрэдагаваць тэкст — напрыклад, выправіць памылкі або крыху скараціць яго без змены сэнсу.
  • Падаючы матэрыялы, удзельнік(-ца) дазваляе апублікаваць фота і тэкст на сайце Museum of Homeland і звязаных анлайн-платформах, а таксама выкарыстоўваць іх у межах праекта: на сайце, у сацсетках і ў прэзентацыях, звязаных з выставай.
  • Матэрыялы не выкарыстоўваюцца ў камерцыйных мэтах і не перадаюцца трэцім асобам.

Museum of Homeland цяпер існуе як незалежная некамерцыйная ініцыятыва і не выплочвае ганарары або фінансавую кампенсацыю.

Заяўкі разглядаюцца пастаянна, звычайна адказ прыходзіць цягам 1–2 тыдняў. Матэрыялы дасылаць на museum.der.heimat@gmail.com.