Музей Вольнай Беларусі — прастора ў цэнтры Варшавы для творчых і адукацыйных праектаў у 2027 годзе
візуальныя мастацтвыфатаграфіяілюстрацыярамёствылітаратурапрозапаэзіятэатрхарэаграфіямузыкакіновідэаспадчынагісторыямузеікультурніцкая адукацыядаследаванніівэнт-менеджментграмадзянская супольнасцьміграцыя і дыяспараідэнтычнасць
Музей Вольнай Беларусі адкрывае набор творчых, адукацыйных і грамадскіх ініцыятываў, якія можна рэалізаваць на музейнай пляцоўцы ў 2027 годзе. Адабраным праектам музей дае прастору ў цэнтры горада, а таксама тэхнічную, інфармацыйную і, пры патрэбе, ментарскую падтрымку.
Для каго:
Творцы, ініцыятывы і супольнасці, якія хочуць зрабіць культурніцкі, адукацыйны або грамадскі праект на пляцоўцы музея — адну падзею, серыю сустрэч або доўгатэрміновы праект. Напрыклад, выставу (у тым ліку фатаграфічную), літаратурны клуб, серыю дыскусій або гістарычны праект.
Для заяўкі патрэбныя:
- Кароткае апісанне канцэпцыі праекта;
- Мэты і задачы;
- Меркаваныя тэрміны рэалізацыі;
- Інфармацыя пра тое, ці мае праект фінансавую падтрымку.
Адбор:
Каманда музея разгледзіць усе прапановы і адбярэ праекты ў розных кірунках.
Кантакт: freebelarusmuseum@gmail.com