Перайсці да асноўнага зместу

Transversal Aesthetics 2027 — даследчыя рэзідэнцыі з ганарарам 2 500 EUR

літаратурамузыкавізуальныя мастацтвыінклюзія і даступнасцьмоладзьмір і дыялогміграцыя і дыяспарагалерэіландшафтны дызайндызайн інтэр'ераўмоўшн-дызайнпрамысловы дызайнграфічны дызайнлялечны тэатрцырк і вулічныя мастацтвыоперавыдавецкая справатэле і радыёаўдыё і подкастыжурналістыкамастацтва новых медыякрэатыўны кодынгархівыXR і імерсіўныя фарматысаўнд-артілюстрацыяэкалогіяШІхарэаграфіяфатаграфіяурбаністыкатэатртрадыцыйная культураспадчынарамёствыпублічная гісторыяпрозаправы чалавекаперакладыпаэзіямузеімодамаркетынг і PRлічбавыя медыякультурніцкія прасторыкультурніцкі турызмкультурніцкая адукацыякультурная палітыкакультурная дыпламатыякрытыкакіноідэнтычнасцьівэнт-менеджментдраматургіядаследаваннігісторыягендарная роўнасцьвідэабізнес і менеджментбібліятэкіархітэктураархеалогіяаргразвіццёанімацыяграмадзянская супольнасцьадвакацыягеймдэвкультменеджментIT
30 лістапада 2026, 23:59 UTC+1
Іспанія
Бясплатна
2 500 EUR

Transversal Aesthetics — праграма барселонскай арганізацыі Idensitat і цэнтра сучаснага мастацтва Centro Huarte ў Навары на перасячэнні мастацтва, медыяцыі і сацыяльнай прасторы. У 2027 годзе яна шукае два даследчыя праекты, звязаныя з рэкамі: Аргай, якая цячэ праз Уартэ, Вільяву і Бурладу, і вусцем Бесоса ў Барселоне. Арганізатары(-кі) чакаюць не загадзя вызначаны твор, а адкрыты працэс, пабудаваны на слуханні і сувязях з мясцовымі людзьмі.

Для каго:

Мастакі(-чкі) і мастацкія калектывы, якія хочуць зрабіць праект, звязаны з адной з дзвюх тэрыторый.

Праграма падыходзіць, калі вы:

  • Працуеце праз слуханне, сувязі і даследаванне на месцы, а не праз гатовыя рашэнні;
  • Ставіцеся да мастацкай практыкі як да адкрытага працэсу, які можа мяняцца ў дыялогу з кантэкстам;
  • Гатовыя разам дамаўляцца пра чаканні, тэрміны, рашэнні і адказнасць;
  • Цэніце працэс, а не толькі вынік, і хочаце, каб праект адкрыў новыя пытанні для далейшай працы з мясцовым асяроддзем.

Праграма не падыходзіць, калі:

  • Праект разлічаны на загадзя вызначаны твор, які не можа змяніцца падчас працы;
  • Вам трэба загадзя ведаць усе этапы, дзеянні і вынікі;
  • Мясцовы кантэкст для вас — толькі фон або рэсурс для ўласнага даследавання;
  • Тэмп і нявызначанасць даследавання на месцы не пасуюць вашаму метаду;
  • Вы хочаце працаваць аўтаномна, без дыялогу з арганізатарамі(-камі) і мясцовымі людзьмі.

Фармат:

  • Дзве рэзідэнцыі па 6 тыдняў паміж лютым і чэрвенем 2027 года. Шэсць тыдняў можна правесці адным, двума або трыма перыядамі — як патрэбна праекту;
  • Уартэ (Навара, каля Памплоны) — рака Арга на адрэзку праз Уартэ, Вільяву і Бурладу;
  • Барселона — вусце ракі Бесос і прыбярэжная паласа паміж Барселонай, Sant Adrià de Besòs і Бадалонай.

Тэма:

Ля вусця Бесоса былая прамысловая зона праходзіць вялікую гарадскую і экалагічную трансфармацыю: раку вяртаюць як прыродную прастору, абнаўляюць узбярэжжа паміж портам Бадалоны і Бесосам. У Уартэ, Вільяве і Бурладзе межы паміж прыродным, сельскім і гарадскім зрушваюцца праз рост гарадоў, пераўтварэнне сельгасзямель у зоны адпачынку і разлівы ракі. Можна адштурхоўвацца ад тэм мінулых выпускаў — перыферыйныя экасістэмы, вольны час, фікцыя, імунітэт і супольнасць, паветра, агонь, — але гэта не абавязкова.

Што прапануецца:

Сумы разлічаныя на ўвесь праект — і для аднаго чалавека, і для калектыву:

  • 2 500 EUR ганарару на штодзённыя выдаткі;
  • Да 1 500 EUR на вытворчасць праекта;
  • Пражыванне;
  • Да 400 EUR на дарогу;
  • Суправаджэнне мясцовага культурнага агента, які дапамагае разабрацца ў кантэксце;
  • Падтрымка арганізатараў(-ак) у кантактах з мясцовымі людзьмі і арганізацыямі, медыяцыя і пастаянная кантактная асоба на ўвесь працэс.

Што чакаецца ад удзельнікаў(-ц):

  • Правесці даследчы і вытворчы праект, звязаны з мясцовым кантэкстам, і паспрабаваць новыя метады працы з тэрыторыяй, дзе ў цэнтры — слуханне і дамоўленасці;
  • Звязаць праект з працай, якая ўжо вядзецца на месцы, або пачаць новыя лініі працы;
  • Удзельнічаць у агульнай прэзентацыі двух праектаў, фармат якой вызначаюць разам;
  • Быць на месцы падчас перыядаў рэзідэнцыі;
  • Удзельнічаць у выніковым дні рэфлексіі ў Барселоне;
  • Здаць выніковую справаздачу з фота або відэа;
  • Аформіць перадачу і распаўсюд матэрыялаў, створаных падчас праекта;
  • У публікацыях, на сайце або ў відэа праекта пазначаць падтрымку Idensitat і Centro Huarte (фраза і лагатыпы) і загадзя паведамляць пра гэта арганізатарам(-кам).

Для заяўкі патрэбныя:

Адзін PDF-файл да 8 MB, у якім:

  • Апісанне праекта — да 3 старонак разам з выявамі: асноўныя ідэі, метадалогія, мэты, дзеянні, магчымыя формы вынікаў, графік працы і рэферэнсы. Можна падаць пачатковую ідэю, а не цалкам распрацаваны праект;
  • Да 3 папярэдніх праектаў або твораў, кожны з тэкстам і выявамі, пры патрэбе са спасылкамі;
  • Тэкст пра матывацыю — адказ на пытанне, чаму вы хочаце ўдзельнічаць у праекце, 1 старонка;
  • Кароткае CV кожнага ўдзельніка(-цы) з акцэнтам на тым, што звязана з праектам;
  • Кантакты: імя, тэлефон, email і паштовы адрас.

Тэкст праекта можна напісаць іспанскай, баскскай або каталанскай мовай.

Як падавацца:

Праз анлайн-форму(знешні сайт). У ёй трэба пазначыць імя і прозвішча, email, горад, назву і кароткае апісанне праекта, выбраць рэзідэнцыю — Уартэ (рака Арга) або Барселона (вусце Бесоса) — і загрузіць PDF. Праект павінен быць звязаны з кантэкстам выбранай рэзідэнцыі.

Адбор:

Адбор праходзіць у два этапы. Спачатку па заяўках выбіраюць не менш за чатыры праекты. Іх аўтараў(-ак) запрашаюць на размову з камісіяй пра матывацыю, праект і ўмовы рэзідэнцыі, і пасля яе выбіраюць два праекты. У камісіі — па адным прадстаўніку(-цы) Idensitat і Centro Huarte і запрошаны эксперт Pablo Martínez; у размове могуць удзельнічаць і іншыя людзі з арганізацый.

Крытэрыі:

  • Якасць, яснасць і выканальнасць прапановы;
  • Здольнасць праекта адаптавацца да асаблівасцяў, патрэб і рытму мясцовага кантэксту;
  • Узгодненасць прапановы, метадаў і досведу заяўніка(-цы) або групы;
  • Досвед мастацкай практыкі, даследчых працэсаў або падобных метадаў працы.

Таймлайн:

  • Размова з кароткім спісам — дату паведамяць асобна;
  • Вынікі — 28 снежня 2026 года;
  • Рэзідэнцыі — паміж лютым і чэрвенем 2027 года.

Кантакт: idensitat@idensitat.net або educacion@centrohuarte.es.

Арганізатар:

Idensitat — барселонская арганізацыя, якая працуе на мяжы мастацтва, медыяцыі і сацыяльнай прасторы, і Centro Huarte — цэнтр сучаснага мастацтва ў Уартэ каля Памплоны. Сумесную праграму Transversal Aesthetics яны праводзяць з 2017 года.

Важна:

  • Умовы на старонцы праграмы і ў форме заяўкі разыходзяцца: у форме дазволены PDF да 10 MB, да 4 праектаў у партфоліа, CV да 2 старонак на чалавека, а калектыў павінен пазначыць прадстаўніка(-цу). Бяспечней укласціся ў больш строгія ліміты — 8 MB і 3 праекты;
  • Англійская сярод моў заяўкі не названая — варта ўдакладніць у арганізатараў, ці прымаюць заяўкі на ёй;
  • У папярэднім выпуску (2026) рэзідэнцыі былі толькі для мастакоў(-чак), якія жывуць у Іспаніі. Ва ўмовах 2027 года такога абмежавання не названа — калі сумняваецеся, удакладніце ў арганізатараў.