Разбіраемся ў відах арт-рэзідэнцый 

У стужках сацыяльных сетак і на вэб-агрэгатарах магчымасцяў, адным з якіх у пэўным сэнсе з’яўляецца Telegram-канал sekktor, часта публікуюцца оўпэнкол за оўпэнколам, даючы нам уражанне, што мы ў курсе асноўных наяўных магчымасцяў для творцаў. Аднак поўная карціна, як і зазвычай з мастацтвам, лепш бачная, калі адступіць на крок-два. У гэтым гайдзе мы ўгледзімся ў разнастайнасць […]

Як падаць заяўку на арт-рэзідэнцыю

З разнастайнасцю рэзідэнцый і іх неабходнасцю творцам і дзеячам культуры разабраліся. Як жа на іх трапіць? У сённяшнім, трэцім, гайдзе разам з фаўндаркай Telegram-канала sekktor Кацяй Раманчык прапануем некалькі важных парадаў у справе падачы заявак на праграмы Artist-in-Residence. 

Дзе адсочваць прапановы па мабільнасці творцам у групе рызыкі і in exile? Збіраем спіс арганізацый

Для артыстаў і іншых спецыялістаў у галіне культуры, якія сутыкаюцца са знешнімі пагрозамі або маюць патрэбу ў падтрымцы, існуюць розныя арганізацыі, гатовыя аказаць дапамогу – часта таксама ў фармаце рэзідэнцый, грантаў і прытулкаў. Як правіла, падаць заяўку можна ў любы момант. 

Разбіраем культурную мабільнасць разам з экспертамі On the Move

Дзякуючы таму, што аднойчы мы самі карысталіся оўпэнколам са свайго ж Telegram-канала, sekktor сустрэўся са сваім кумірам – глабальнай сеткай культурніцкіх арганізацый On the Move, якая даследуе праблематыку мабільнасці для мастакоў і іншых людзей ад культуры. І, што важна, прасоўваюць неабходнасць удасканалення гэтага тыпу падтрымкі з боку палітыкаў – найперш еўрапейскіх. У некалькіх бліжэйшых гайдах […]

Прывіт! Мы працягваем рабіць сайт і таму запускаем яго часткамі. Пра ўсе апдэйты трымаем у курсе ў нашых сацсетках. Застаемся на сувязі!