- Падрабязнасці
- By Рэдакцыя
- Праглядаў: 16
- Лакацыя: Польшча local
- Тып магчымасці: майстар-клас
- Дата правядзення: 26.10.2024, 14:00
Станіслава Шаблінская і Павел Гародніцкі з Belarus Free Theatre запрашаюць на акцёрскі воркшоп MOVING ACT, скіраваны на працу з целам.
Гэты воркшоп для тых, хто хоча разняволіцца, пасябраваць з целам, развіць фантазію і эмацыйнасць.
У плане варкшопа:
- даследаваць, як цела выказвае эмоцыі
- здымаць заціскі і вучыцца адпускаць напружанне праз гульнявыя і фізічныя практыкі.
Пра выкладчыкаў:
Павел Гародніцкі — актор (Belarus Free Theatre, Nowy Teatr) і рэжысёр з амаль дваццацігадовым досведам. Выкладаў акторскае майстэрства ў студыі Fortinbras пры BFT, праводзіў воркшопы ў Royal Academy of Art (Лондан) і California Institute of the Arts. Зараз выкладае ў Зальцбургскім універсітэце Mozarteum. Саліст гурта Разбітае Сэрца Пацана.
Станіслава Шаблінская — акторка (Belarus Free Theatre) з дзесяцігадовым досведам. Выкладала функцыянальны трэнінг у Fortinbras пры BFT, праводзіла воркшопы ў Лондане. Трэнерка з васьмігадовым стажам, КМС па каратэ, магістрка культуралогіі.
Кошт: 160 zł.
Дзе: Варшава, HOŻA 41.
Калі: 26 кастрычніка, 14:00-17:00.
Запіс