Серыя зялёных вэбінараў у красавіку

  • Лакацыя: Усе краіны local
  • Тып магчымасці: лекцыя
  • Online: Online
  • Бясплатныя: Бясплатныя
  • Дата правядзення: 29.04.2025, 18:30

Зялёны свет запрашае на Зялёныя вэбінары ў красавіку беларусаў, якія цікавяцца тэмай змены клімату і аховай навакольнага асяроддзя ў Беларусі.

Дэталі праграмы:

  • Кожны з вэбінараў будзе складацца з уступнай прэзентацыі і кароткай часткі аб тым, як вы можаце далучыцца і глыбей пагрузіцца ў тэму

  • Удзел у вэбінарах адкрыты для ўдзельнікаў з розным досведам

  • Вебінары будуць праходзіць па аўторках і чацвяргах з 18:30 да 19:30 па менскім часе.

Праграма вэбінараў:

  • 8 красавіка, аўторак — "ЦУР у Беларусі: Паміж міжнароднымі абавязальніцтвамі і лакальнай рэальнасцю. Вынікі Рэгіянальнага форуму па ўстойлівым развіцці", Ірына Панядзелак, навуковая камунікатарка, экспертка па маніторынгу дасягнення ЦУР.

  • 10 сакавіка, чацвер — "Гендэр, экалогія і дэкаланіяльнасць: клопат як спосаб пераасэнсаваць будучыню", Наста Бекарава, студэнтка магістратуры Global Development studies, займаецца гендэрнымі даследаваннямі.

  • 15 красавіка, аўторак — "Спід-дэйтынг з беларускімі экалагічнымі ініцыятывамі" (абавязковая ўмова ўдзелу: спасылка на профіль у сацыяльных сетках і магчымасць быць з відэа падчас сустрэчы).

  • 17 красавіка, чацвер — "Адаптацыя да кліматычных рызык у беларускіх гарадах", Іван Шчадронак, агенцыя Інтэракцыя.
  • 22 красавіка, аўторак — "Галіна ў трансфармацыі: абыходжанне з тэкстыльнымі адходамі ў ЕС", Сяргей Комар, спецыяліст сферы абыходжання з адходамі з 15-гадовым стажам.

  • 24 красавіка, чацвер — "Транспарт і яго экалагічнасць. Што зараз адбываецца ў Беларусі? Нашы адказы на вашыя пытанні", Павел Гарбуноў, эксперт па транспарце.

  • 29 красавіка, аўторак — "Уводзіны ў ESG, трэнды ў краінах ЕС", мэнэджарка па ўстойлівым развіцці.

Зарэгістравацца

 

Іншыя магчымасці