- Падрабязнасці
- By Рэдакцыя
- Праглядаў: 24
- Для дзяцей і падлеткаў: Для дзяцей і падлеткаў
- Лакацыя: Усе краіны local
- Тып магчымасці: лекцыя, летнік
- Online: Online
- Бясплатныя: Бясплатныя
- Дата правядзення: 28.03.2025, 18:00
Палескія Рабінзоны і Рабінзонкі запрашаюць дзяцей і падлеткаў далучыцца да анлайн-летніка, прысвечанага сучаснай беларускай культуры.
У новым фармаце аўтары летніка паспрабуюць разам з вамі даследаваць, як беларуская літаратура, музыка, тэатр і мастацтва адлюстроўваюць сучаснасць, а магчыма, вы самі будзеце часткай гэтага творчага працэсу.
Дэталі мерапрыемства:
- Запрашаюцца беларускія падлеткі 10 — 15 год
- Вы можаце далучыцца да ўсіх дзён або выбраць толькі адзін з заняткаў
- Удзел бясплатны, але вітаюцца данаты на развіццё праекта.
Праграма летніка:
- 28 сакавіка, 18:00 — 20:00 па Менскім часе. "Кнігі, якія зачароўваюць".
Што чытаюць беларускія падлеткі? Якія сучасныя кнігі маглі б стаць асновай для кінастужкі? Хто з сучасных аўтарак стварае гісторыі, што застануцца ў памяці? Вы не толькі адкрыеце для сябе яскравыя імёны сучаснай беларускай літаратуры, але і самі паспрабуеце напісаць нешта неверагоднае. Магчыма, менавіта вы — будучая Людміла Рублеўская ці Валер Гапееў? - 29 сакавіка, 11:00 — 13:00 па Менскім часе. "Усё наша жыццё — сцэна".
Беларускі тэатр сёння — гэта больш, чым проста спектаклі. Гэта смелыя пастаноўкі, унікальныя формы і музычныя эксперыменты. Дзе знайсці сапраўднае тэатральнае мастацтва? Як музыка змяняе глядацкі досвед? І што адчувае акцёр/акторка, калі выходзяць на сцэну? - 30 сакавіка, 11:00 — 13:00 па Менскім часе. "Беларусь з пэнзлікам".
Як выглядае сучаснае беларускае мастацтва? Што натхняе маладых мастакоў і мастачак? Вы заглыбіцеся ў свет візуальнай творчасці, разгледзіце знакавыя працы і нават створыце сваю ўласную карціну.
Даты правядзення: 28 — 30 сакавіка, 2 гадзіны штодня.