- Падрабязнасці
- By Рэдакцыя
- Праглядаў: 30
- Лакацыя: Польшча local
- Тып магчымасці: канферэнцыя
- Дата правядзення: 21.11.2024, 16:30
Кам'юніці беларускіх стартапаў Ū Hub, анлайн-школа Cidr Family і дызайн-студыя Grafika запрашаюць на дызайн-канферэнцыю "CHLEB".
"Свежая, як круасан у ранішняй кавярні. Хатняя, як "Нарачанскі" з "Караваю". Утульная, як маміна шарлотка. Лідары індустрыі абмяркуюць дызайн-кар'еры, крэатыўныя праекты, AI, блогінг і многае іншае," - так анансуюць свой івэнт арганізатары.
Для каго:
- дызайнераў
- заснавальнікаў стартапаў
- крэатыўных людзей.
Спікеры:
- Фёдар Шапяленка, UX Design Manager у Google
- Жэня Камянец, CEO і сузаснавальнік Uxcel
- Калет Кастаньё, партнёр у Pocket Rocket Agency
- Саша Астэрман, CEO Asterman
- Аляксандра Стэльмашонак, летэрынг-мастачка
- Канстанцін Гладкоў, Design Manager у EPAM
- Ліза Жэрнавая, арт-дырэктарка ў CREAMLY.
Падчас канферэнцыі адбудуцца воркшопы па каліграфіі, каляжы і крэатыўным мысленні. Рэгістрацыя на іх будзе адкрыта за тыдзень да мерапрыемства для тых, хто набыў квіток.
Таксама ў праграме партфоліё-рэв'ю ад Фёдара Шапяленка і Ані Працэнка з канструктыўным разглядам вашых праектаў.
Спікеры выступаюць на англійскай мове. Нэтворкінг прадугледжвае любую зручную вам мову.
Партнёры канферэнцыі: Uxcel і Polski Na Tak.
Кошт: 99 zł (Early Bird).
Дзе: Варшава, Google Campus Warsaw, Centrum Praskie Koneser, Plac Konesera 10.
Калі: 21 лістапада, 16:30 — 22:30.
Набыць Early Bird квіткі да 7 лістапада