Open Call для ўдзелу ў пітчынгу на Еўрапейскім кінарынку ў межах "Берлінале"

  • Лакацыя: Усе краіны local
  • Тып магчымасці: грант, конкурс
  • Бясплатныя: Бясплатныя
  • Дэдлайн : 15.11.2024

Беларуская незалежная кінаакадэмія запрашае рэжысёраў дасылаць свае кінапраекты на розных стадыях працы ў якасці заявак на ўдзел у чарговым пітчынгу для міжнароднай кінасупольнасці. 

Кінаакадэмія збірае праекты ігравых, дакументальных альбо анімацыйных поўнаметражных фільмаў, якія паводле фармату і амбіцыяў маюць на мэце развіццё ў міжнароднай кінаіндустрыі ды патрабуюць для гэтага партнёраў і падтрымання. Разглядаюцца таксама праекты гібрыдных жанраў. Падзея на "Берлінале" запланаваная ў фармаце пітчынгу перад прафесіяналамі кінаіндустрыі, прадстаўнікамі міжнародных кінаінстытуцыяў ды кінафестываляў.

Да выступу ўдзельнікаў будуць рыхтаваць эксперты з Фінляндыі і Італіі Леэна Пасанэн і Стэфана Тэальдзі. Яны ж далучацца да сябраў борду кінаакадэміі Ірэны Кацяловіч і Ігара Сукманава, каб адабраць праекты да ўдзелу ў пітчынґу.

Адказы, датычныя праекту, чакаюцца па-беларуску і па-англійску.

Дэдлайн: 15 лістапада.

Дата правядзення: люты 2025 года.

Лакацыя: Берлін.

Падаць заяўку

Іншыя магчымасці