Сёмая адкрытая лекцыя ад праекта Culture Makes

  • Лакацыя: Польшча local
  • Тып магчымасці: лекцыя
  • Online: Online
  • Бясплатныя: Бясплатныя
  • Дата правядзення: 10.11.2024, 17:00

Culture Makes запрашаюць на лекцыю пра тэндэнцыі вядучых сусветных кінафестываляў "Трохвугольнік надзей і смуткаў: Каны — Венецыя — Берлін".

Аўтар: Ігар Сукманаў — кінаэксперт, куратар міжнародных кінафестываляў, сябра Еўрапейскай кінаакадэміі, прэзідэнт беларускай секцыі Міжнароднай федэрацыі кінакрытыкаў, адзін з заснавальнікаў Беларускай незалежнай кінаакадэміі, былы праграмны дырэктар кінафестывалю "Лістапад".

Асноўныя пытанні лекцыі:

  • Якія тэмы, жанры і стылі становяцца цэнтрам увагі на найбуйнейшых фестывалях, такіх як Канскі, Венецыянскі і Берлінскі?
  • Якія тэндэнцыі ў кінематографе сёння актуальныя для гледачоў і крытыкаў?
  • Як сучасныя кінафестывалі ўплываюць на глабальную кінематаграфію, фарміруючы новыя культурныя і эстэтычныя арыенціры? І якія адкрыцці і зоркі з'яўляюцца дзякуючы гэтым падзеям?
  • Якое месца ў кінасвеце займае беларускае кіно, і як беларусам заваяваць кінематаграфічны Манблан у адсутнасці нацыянальнай кінаіндустрыі?

Дата правядзення: 10 лістапада, 17:00 па Варшаве.

Лакацыя: анлайн у Zoom ці ў Варшаве (дакладнае месца вы атрымаеце пасля рэгістрацыі).

Зарэгістравацца

Іншыя магчымасці