- Падрабязнасці
- By Рэдакцыя
- Праглядаў: 17
- Лакацыя: Польшча local
- Тып магчымасці: не-канферэнцыя
- Бясплатныя: Бясплатныя
- Дата правядзення: 23.11.2024, 13:00
Цэнтр новых ідэй запрашае на "Belarus Future Unconference 2024" ў Варшаве.
"Каб зноў пачаць уплываць на будучыню краіны, грамадскім актарам патрэбна пераасэнсаванне сваёй ролі ў сённяшняй Беларусі. Трэба выйсці з крызісу і намацаць накірункі развіцця, правесці перазборку сваёй дзейнасці. Знайсці аптымізм, але пазбавіцца ілюзій," — пішуць арганізатары.
У праграме:
- Дыскусія: "Як (без ілюзій) думаць пра будучыню ў крызіс." Якія сцэнары мы бачым для Беларусі і сябе? Якой сёння мусіць быць роля грамадскіх актараў? Як правільна вызначыць мэту дзейнасці, захаваць пры гэтым і аптымізм, і цвярозую ацэнку перспектываў?
- Дзве серыі паралельных дыскусій па сектарах (моладзь, адукацыя, даследванні, ідэнтычнасць, супольнасці і інш.) Удзельніцы і ўдзельнікі ў фармаце World Cafe абмяркуюць ролю кожнага сектару ў працэсе сацыяльнай трансфармацыі, якой яна мусіць стаць, і змены, якія для гэтага патрэбны.
- Fishbowl дыскусія "Чаму мы павінны змяніцца?" Грамадскі сектар выжыў і перабудаваўся, але згубіў істотную частку свайго ўплыву. Ці магчыма спыніць гэты працэс, якія шляхі нарошчвання ўплыву застаюцца і якую крытычную працу неабходна для гэтага правесці?
Даты правядзення: 23 лістапада, 13:00 — 17:30.
Лакацыя: Варшава, Centrum Kreatywności Targowa, Targowa 56.
Рэгістрацыя