- Падрабязнасці
- By Рэдакцыя
- Праглядаў: 15
- Лакацыя: Усе краіны local
- Тып магчымасці: курс
- Online: Online
- Дата правядзення: 18.11.2024, 10:00
Зін Fihury запускае праект "2024.doc".
Гэта праект для тых, хто хоча захаваць важныя падзеі 2024 з дапамогай асабістых дакументаў — і асэнсаваць іх як тэкст.
Аўтаркі праекту агучваюць наступныя галоўныя мэты:
- Мэта агульначалавечая — азірнуцца на год, падсумаваць яго і стварыць падцверджанне, што 2024 — быў. Не дазволіць важным дробязям згубіцца ў бясконцай плыні падзей.
- Мэта пісьменніцкая — вымусіць сябе працаваць з рознымі формамі ў адным творы. Дазволіць сабе “дзіўнае” і нават “кепскае”. Выйсці па-за межы тэксту-як-напісанага. Падурэць.
У межах праекта ўдзельнікі будуць аналізаваць мінулы год з дапамогай скрыншотаў, галасавых паведамленняў, спасылак, нататак ды іншых дакументаў, адшукваць у ім найважнейшыя дэталі і абагульваць паслядоўнасці.
Даты правядзення: 18 лістапада — канец года.
Умовы ўдзелу:
- 30-50 еўра (самастойны ўдзел)
- 70 еўра (з дапамогай).