Сусветны дзень жаночага прадпрымальніцтва ў Варшаве

  • Лакацыя: Польшча local
  • Тып магчымасці: канферэнцыя
  • Дата правядзення: 19.11.2024, 15:30

Alliance of Belarusian Business Ladies запрашаюць наведаць Сусветны дзень жаночага прадпрымальніцтва. 

Арганізатаркі падрыхтавалі:

  • Майстар-класы ад паспяховых беларусак, кожная з якіх ператварыла свае ідэі ў сапраўдны бізнес
  • Дыскусіі і нэтворкінг з прадпрымальнікамі і эксперткамі
  • Дэгустацыю вінаў, сюрпрызы і падарункі
  • Элегантную атмасферу спрыяльную новым знаёмствам.

Праграма:

  • 15:30 — 16:00. Рэгістрацыя і нэтворкінг.
  • 16:00 — 17:00. "Тайм-менеджмент для балансу бізнесу і асабістага жыцця". Спікерка: Надзя Дамкоўская, ментарка fem-founded бізнесаў, CEO welltech праектаў.
  • 17:00 — 18:00. "Новая бізнес-рэальнасць: супрацоўніцтва чалавека і AI". Спікерка: Наталля Пальянюк, TV-прадзюсарка, AI кантент-стратэг.
  • 18:00 — 19:00. Воркшоп #прадавайцебеларускае: як здзяйсняць вялікія грамадскія змены малымі, дасяжнымі зараз крокамі. І пры чым тут продажы? Спікерка: Ірына Паўловіч — прадзюсарка, блогерка, экспертка ў галіне прасоўвання і манетызацыі беларускіх праектаў.
  • 19:00 — 20:00. "Як хобі ператварыць у бізнес". Спікерка: стваральніца брэнду натуральнай касметыкі SHESAIDLYN Алена Карчэўская.
  • 20:00 — 21:00. "Архетыпы і іх уплыў на бізнес". Спікерка: фешн-стылістка Ганна Прышывалка.
  • 21:00 — 22:00. Марына Ментусава, TEDx speaker, CEO Gender Equality Management, з аповедам "Вдова Клико: как Барб-Николь Понсарден-Клико превратила убыточный винодельческий бизнес в винную империю".

Дата правядзення: 19 лістапада, 15:30 — 22:00.

Лакацыя: Варшава, Connect Wine & Coffee, Chmielna 98.

Умовы ўдзелу: данат на дапамогу пісьменніцы і грамадскай дзяячцы Валярыне Куставай.

Зарэгістравацца

Іншыя магчымасці