Афлайн-трэнінг па кам’юніці-менеджменце ў Варшаве

  • Лакацыя: Польшча local
  • Тып магчымасці: трэнінг
  • Бясплатныя: Бясплатныя
  • Дата правядзення: 30.11.2024, 10:00
  • Дэдлайн : 26.11.2024

БНМС "РАДА" запрашае на афлайн-трэнінг для кам’юніці-менеджарак і лідараў супольнасцяў "Пабудова стратэгіі працы з кам’юніці і ўкараненне інструментаў групавой працы".

Трэнінг дапаможа стварыць і ўзмацніць стратэгію развіцця для новых або бягучых кам’юніці, навучыцца мадэраваць групавую працу ўнутры кам’юніці, пазнаёміцца і разабрацца з метадалогіяй Community Canvas. 

Падчас трэнінгу ўдзельнікі створаць запоўнены ўласнаручна Community Canvas і паспрабуюць фасілітацыйныя працэсы ў групах.

Эксперт: Нік, прадпрымальнік, больш за 7 гадоў досведу ў стварэнні, развіцці і манетызацыі супольнасцяў, кансультант па развіцці community-based прадуктаў і працы з супольнасцямі для прадпрымальнікаў.

Дэдлайн: 26 лістапада. 

Дата правядзення: 30 лістапада, 10:00 — 18:00.

Лакацыя: Варшава (месца паведамяць пасля адбору).

Арганізатары могуць кампенсаваць кошт праезда да Варшавы з іншых гарадоў Польшы, аднак не могуць арганізаваць пражыванне.

Падаць заяўку

 

Іншыя магчымасці