Конкурс на грантавую падтрымку гендарных даследчыц

  • Лакацыя: Усе краіны local
  • Тып магчымасці: грант
  • Дэдлайн : 20.12.2024

Цэнтр гендарных даследаванняў ЕГУ ў межах праграмы Women in Tech аб’яўляе конкурс на грантавую падтрымку гендарных даследчыц.

Мэта праграмы — падтрымка даследчыц, якія вывучаюць праблемы гендарнай няроўнасці ў ІТ і навуцы ў Беларусі, а таксама аналіз грамадскіх зменаў і крызісаў праз перспектыву гендарных даследаванняў.

Удзел могуць браць даследчыцы, студэнткі магістратуры і аспірантуры, чые навуковыя інтарэсы знаходзяцца на скрыжаванні тэхналогій, навуковага ведання, лічбавай сферы і гендарнай праблематыкі ў Беларусі. Абраныя кандыдаткі атрымаюць фінансаванне і дадатковую падтрымку для правядзення свайго даследвання.

Тэмы даследаванняў:

  • Мацярынства як сацыяльная практыка ў беларускім кантэксце
  • Гісторыя беларускага фемінізму
  • Гендар, тэхналогіі і эмоцыі
  • Патрэбы і выклікі жанчын у беларускім ІТ.

Прапануюць 4 гранты ў памеры 2000 EUR кожны.

Дадатковая падтрымка: 

  • дапамога ў правядзенні колькасных даследаванняў
  • пошук рэспандэнтаў для якасных даследаванняў
  • публічная камунікацыя вынікаў даследаванняў для прафесійнай супольнасці і шырокай аўдыторыі. 

Дэдлайн: 20 снежня.

Даты правядзення: студзень — травень 2025. 

Падаць заяўку

Іншыя магчымасці