- Падрабязнасці
- By Рэдакцыя
- Праглядаў: 27
- Лакацыя: Усе краіны local
- Тып магчымасці: нетворкінг, курс
- Online: Online
- Бясплатныя: Бясплатныя
- Дата правядзення: 23.01.2025, 19:00
- Дэдлайн : 06.01.2025
Беларускі ПЭН анансаваў збор заявак на другі сезон Перакладчыцкай майстэрні.
Перакладчыцкая майстэрня – гэта прастора, дзе перакладчыкі і перакладчыцы мастацкай літаратуры збіраюцца разам, дзеляцца спробамі перакладу, абмяркоўваюць узніклыя праблемы і, знаходзячы рашэнні, набываюць неабходныя ў сваёй працы веды і навыкі.
Майстэрня займаецца перакладамі на беларускую мову з любой мовы і ў любым жанры (падборка вершаў, апавяданне, эсэ, фрагмент рамана, нон-фікшн і гэтак далей). Удзельнікамі і ўдзельніцамі праекта штораз стаюць як дэбютанткі і дэбютанты, так і спецыяльна запрошаныя майстры і майстрыні, якія дзеляцца сваім творчым досведам.
Вядоўца – паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч.
Сярод гасцей майстэрні – польская перакладчыца Яанна Бэрнатовіч, паэтка і перакладчыца Наста Кудасава, перакладчык Сяргей Сматрычэнка.
Дзеля бяспекі можна ўдзельнічаць пад псеўданімам.
Умовы ўдзелу:
- Тэкст перакладу (або некалькі) і зыходны тэкст, з якога вы перакладалі
- Матывацыйны ліст
- Прыярытэт у заявак з перакладамі.
Даты правядзення: 23 студзеня — 3 красавіка, раз на тыдзень чацвяргамі, 19:00 — 21:00 (беларускага часу).
Лакацыя: анлайн (платформа ZOOM).
Дэдлайн: 6 студзеня.
Падаць заяўку