Конкурс грантаў на акадэмічныя даследчыя праекты

  • Лакацыя: Усе краіны local
  • Тып магчымасці: грант
  • Бясплатныя: Бясплатныя
  • Дэдлайн : 17.03.2025

Еўрапейскі саюз у межах праграмы EU4Belarus — SALT III абвесціў конкурс грантаў на акадэмічныя даследчыя праекты з удзелам беларускіх даследчыкаў, аспірантак і выкладчыкаў, якія пацярпелі праз сваю актыўную грамадзянскую пазіцыю.

Мэта конкурсу — кансалідацыя і захаванне беларускай акадэмічнай супольнасці, а таксама яе інтэграцыя ў агульную еўрапейскую адукацыйную прастору праз міжнароднае акадэмічнае супрацоўніцтва.

Працягласць даследавання: ад 6 да 18 месяцаў.

Для чаго: Калектыўныя акадэмічныя даследчыя праекты ў розных галінах гуманітарнай і навуковай дзейнасцi.

Памер гранта: ад 50 000 да 80 000 еўра для гуманітарных і сацыяльных навук і да 121 250 еўра для іншых навуковых сфер.

Хто можа падаць заяўку ад імя даследчай групы:

Заяўнікам можа быць акадэмічная ўстанова, універсітэт і (або) навукова-даследчая арганізацыя, зарэгістраваная ў адной з краін ЕС.

Чытаць гайдлайны і падрабязнасці

Іншыя магчымасці