- Падрабязнасці
- By Рэдакцыя
- Праглядаў: 28
- Лакацыя: Польшча local
- Тып магчымасці: рэзідэнцыя
- Бясплатныя: Бясплатныя
- Дэдлайн : 01.02.2025
Ініцыятыва Дом Творцаў запрашае беларускіх творцаў паўдзельнічаць у мастацкай рэзідэнцыі ў Варшаве.
Мастацкая рэзідэнцыя створаная для беларускіх мастакоў з мэтай іх падтрымкі, пашырэння сувязей паміж польскімі і беларускімі творцамі, развіцця новых магчымасцей і дапамогі у рэалізацыі іх творчых планаў.
Праект з'яўляецца перш за ўсё падтрымкай і псіхалагічнай рэабілітацыяй творчых асоб з Беларусі (у тым ліку, якія выехалі за мяжу).
У праграме:
- Прастора для творчай працы
- Тры тыдні побыту ў Варшаве
- Лекцыі, майстар-класы, сустрэчы з польскімі і беларускімі спецыялістамі ў розных галінах мастацтва
- Знаёмствы з цікавымі людзьмі і іх творчай дзейнасцю, наведванне музеяў і выстаў
- Забеспячэнне пражываннем ў Варшаве, суткавымі, транспартнымі выдаткамі, матэрыяламі да творчай працы.
Профіль мастацкай творчасці не мае значэння.
Лакацыя: Варшава.
Дэдлайн: 1 лютага.
Падаць заяўку