Курс пра пераходныя перыяды паміж аўтарытарызмам і ўстойлівай дэмакратыяй

  • Лакацыя: Усе краіны local
  • Тып магчымасці: курс
  • Online: Online
  • Бясплатныя: Бясплатныя
  • Дата правядзення: 17.02.2025, 19:00
  • Дэдлайн : 12.02.2025

Цэнтр новых ідэй запрашае на анлайн-курс "Палітыка 101: аналізуем уладу і яе транзіты".

У межах курса размова пойдзе пра пераходныя перыяды паміж аўтарытарызмам і ўстойлівай дэмакратыяй: іх умовы, праблемы, магчымасці і наступствы.

У праграме курса:

  • 12 анлайн-сустрэч(8 лекцыйных заняткаў і 4 семінарскія заняткі)
  • Лекцыйны фармат з інтэрактыўнымі элементамі(дыскусіі, аналіз прыкладаў і кейсаў, праца ў міні-групах)
  • Будзеце разглядаць як знешнія, так і ўнутраныя фактары, якія ўплываюць на палітычныя транзіты ці іх адсутнасць
  • Будзеце вывучаць, што можа забяспечваць ці тармазіць развіццё дэмакратыі.

Мовы курса: руская, беларуская, англійская(не ніжэй за B1).

Даты правядзення: 17 лютага — 27 сакавіка, двойчы на ​​тыдзень, 19:00 — 20:30 па Мінску.

Дэдлайн: 12 лютага.

Зарэгістравацца

Іншыя магчымасці