Маляванне партрэтаў у Вільнюсе

  • Лакацыя: Літва local
  • Тып магчымасці: майстар-клас, рознае
  • Дата правядзення: 17.02.2025, 19:00

CreateCulture Space запрашаюць далучыцца да малявання чалавечай фігуры ў Вільнюсе.

Да ўдзелу запрашаюцца ўдзельнікі любога ўзроўню: пачаткоўцы, аматары і прафесіяналы.

План заняткаў:

  • Кожны па чарзе пазіруе ў якасці мадэлі на працягу 5 —15 хвілін (мадэль абіраецца выпадковым чынам)

  • У сярэдзіне заняткаў — невялікі перапынак, каб падзяліцца працамі, абмеркаваць і, пры жаданні, даць зваротную сувязь.

Што браць з сабой: свае матэрыялы для малявання. Арганізатаркі паклапоцяцца пра прастору, зручныя месцы для сядзення і лёгкія закускі.

Асноўная мова мерапрыемства: ангельская.

Умовы ўдзелу: free donation.

Дата правядзення: 17 лютага, 19:00.

Лакацыя: Вільнюс, CreateCulture, Karmelitų g. 5.

Забраняваць месца на Facebook

Іншыя магчымасці