Сустрэча, прысвечаная ментальнаму здароўю квір-асобаў

  • Лакацыя: Польшча local
  • Тып магчымасці: трэнінг, рознае
  • Бясплатныя: Бясплатныя
  • Дата правядзення: 12.02.2025, 19:00

Ініцыятыва TG House запрашае квір-асобаў на сустрэчу, прысвечаную ментальнаму здароўю і яго ўзаемасувязі з прыналежнасцю да квір-супольнасці.

Сустрэча будзе накіравана на разуменне важнасці ментальнага здароўя і чаму пра гэта важна і трэба казаць, разбураючы стэрэатыпы і стыгматызацыю ўнутры грамадства. Гэта магчымасць для ўсіх, хто хоча падзяліцца сваім досведам, пачуць гісторыі іншых і паглыбіць веды аб праблемах ментальнага здароўя ў ЛГБТК+ супольнасці.

Фасілітатар: псіхаактывіст Іван-Янук Салаўеў.

У плане сустрэчы:

  • Інтэрактыўныя абмеркаванні і абмен досведам

  • Гарбата, кава і смачныя пачастункі

  • Цёплая атмасфера, дзе кожны зможа падзяліцца сваім досведам, меркаваннем і адчуць падтрымку ўнутры квір-супольнасці.

Дата правядзення: 12 лютага, 19:00.

Лакацыя: Варшава, Nowogrodzka 7/9.

Зарэгістравацца

Іншыя магчымасці