- Падрабязнасці
- By Рэдакцыя
- Праглядаў: 31
- Лакацыя: Усе краіны local
- Тып магчымасці: рознае
- Online: Online
- Бясплатныя: Бясплатныя
Прававая Ініцыятыва прапануе бясплатныя юрыдычныя кансультацыі.
Хто можа звяртацца: беларусы і беларускі, якія былі вымушаныя пакінуць краіну з-за палітычнага пераследу або пагроз.
Прапануецца:
- Кансультацыі па пытаннях міграцыі, бяспекі за мяжой і абароны ад дыскрымінацыі
- Падтрымка пры атрыманні міжнароднай або гуманітарнай абароны
- Юрыдычная дапамога ў выпадках пагрозы дэпартацыі, экстрадыцыі або затрымання па запыце беларускіх уладаў
- Падрыхтоўка дакументаў, якія пацвярджаюць небяспеку вяртання ў Беларусь.
Як атрымаць дапамогу:
- Ананімна праз платформу Legal Hub
- Запоўніць гугл-форму на сайце Прававой ініцыятывы: для запыту дакументаў у міграцыйныя органы тут, для атрымання юрыдычнай кансультацыі тут
- Звязацца напрамую: E-mail:
Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. Для яго прагляду ў вас павінен быць уключаны JavaScript у браўзэры. , Telegram: @pravovaya_initsiativa.
Канфідэнцыяльнасць гарантуецца: усе дадзеныя выкарыстоўваюцца толькі для сувязі і выдаляюцца праз 6 месяцаў.