Статутная зборка ад ЦНІ: прэзентацыя, лекцыя, нэтворкінг і дыскусіі

  • Лакацыя: Польшча local
  • Тып магчымасці: дыскусія, лекцыя, нетворкінг
  • Бясплатныя: Бясплатныя
  • Дата правядзення: 21.02.2025, 18:30

Цэнтр Новых Ідэй запрашае на свой першы івэнт у 2025 годзе — Статутную зборку. 

Праграма мерапрыемства:

  • Прэзентацыя сапраўднага Статута. Павел Мацукевіч і Рыгор Астапеня прэзентуюць сапраўдны гістарычны артэфакт — экзэмпляр Статута ВКЛ 1588 году і распавядуць пра свае пошукі.

  • Гульня тронаў па-беларуску: як прымалі Трэці Статут. Гісторык Андрэй Радаман распавядзе аб таямніцах прыняцця Статута 1588 года і аб ягоным месцы ў беларускай гістарычнай памяці.

  • Прававая пераемнасць. Мікіта Адашчык з Юрыдычнага гуртка распавядзе на прыкладах рэальных кейсаў, у чым розніца ў разуменні дабра і справядлівасці паміж законатворцамі ў XVI стагодзі і ў сёняшняй Беларусі.

  • Нэтворкінг і дыскусіі. Арганізатары запрашаюць паслухаць пра мінулае, даведацца пра працу праекту Maldzis і Юрыдычнага гуртка  і добра правесці час.

Дата правядзення: 21 лютага, 18:30.

Лакацыя: Варшава, WeWork, Prosta 20.

Зарэгістравацца

Іншыя магчымасці