- Падрабязнасці
- By Рэдакцыя
- Праглядаў: 105
- Лакацыя: ЕС local
- Тып магчымасці: вакансія
"Зеркало" шукае кіраўніка SMM-кірунку.
Абавязкі:
- Кіраваць камандай, якая працуе на розных пляцоўках
- Паляпшаць існуючыя механізмы дыстрыбуцыі кантэнту і знаходзіць новыя спосабы яго дастаўкі аўдыторыі
- Развіваць прысутнасць медыя "Зеркало" на ключавых платформах — Telegram, Instagram, TikTok (мае ўласнага кіраўніка, задачы абмяжоўваюцца супервізіяй) — і тэставаць новыя пляцоўкі
- Аналізаваць эфектыўнасць SMM-стратэгіі, укараняць новыя падыходы, трымаць руку на пульсе трэндаў у медыя
- Узаемадзейнічаць з рэдакцыяй для аператыўнага распаўсюджвання кантэнту.
Што рэдакцыя чакае ад кандыдатаў:
- Досвед працы ў журналістыцы не менш за 3 гады (вопыт у SMM будзе перавагай)
- Досвед кіравання камандай або праектам у медыя
- Разуменне прынцыпаў дыстрыбуцыі кантэнту на розных платформах
- Навыкі стратэгічнага планавання і аналітыкі, жаданне працаваць з вялікім аб’ёмам дадзеных
- Гатоўнасць да эксперыментаў і ўменне абгрунтоўваць свае гіпотэзы
- Разуменне беларускага медыярынку і асаблівасцяў працы з аўдыторыяй
- Добрыя камунікацыйныя навыкі.
Што рэдакцыя прапануе:
- Белую зарплату, памер якой будзе ўстаноўлены па выніках сумоўя
- Магчымасць працаваць з найбуйнейшай аўдыторыяй у беларускім медыяполі
- Уплыў на стратэгію і развіццё лічбавых платформ
- Падтрымку ў рэалізацыі ідэй.
"Зеркало" не можа працаваць з супрацоўнікамі з Беларусі, таму рэдакцыя шукае людзей, якія знаходзяцца ў ЕС (пажадана, у Польшчы ці Літве) і маюць дазвол на працу.
Калі вас зацікавіла вакансія — дасылайце водгукі на
Крыніца: Беларуская асацыяцыя журналістаў.