- Падрабязнасці
- By Рэдакцыя
- Праглядаў: 30
- Лакацыя: Польшча local
- Тып магчымасці: лекцыя, нетворкінг
- Дата правядзення: 08.03.2025, 14:00
Ініцыятыва "Палітвязынкі" разам з ABBA запрашаюць на мерапрыемтсва ў падтрымку палітзняволеных жанчын Беларусі.
8 сакавіка, дзень салідарнасці жанчын, арганізатаркі прапануюць адзначыць абмеркаваннем, чаму жанчын да гэтага часу спрабуюць абмяжоўваць у палітыцы, тэхналогіях, бізнесе і нават сяброўстве — і разбурыць гэтыя міфы.
У праграме наступныя выступы:
- 15:00 — 15:45. "Жанчыны такія эмацыйныя?" - Эліна Хіляль, гештальт-тэрапеўтка.
- 15:45 — 16:30. "Дзяўчынкі — гуманітарыі, хлопчыкі — тэхнары?" — Марына Мянтусава супраць стэрэатыпаў аб жанчынах у тэхналогіях.
- 16:30 — 17:15. "Жанчынам не месца ў палітыцы?" — Вікторыя Прывалава (мастачка, рэжысёрка, каардынатарка ФАС). Гумар — як акт супраціву супраць дыктатуры.
- 17:15 — 18:00. "Жанчынам не месца ў бізнэсе?" — Марына Гірын, віцэ-прэзідэнтка ABBA.
- 18:00 — 19:00. "Жанчына-жанчыне вораг?" — Кацярына Раецкая, Анастасія Карасёва, Марына Мянтусава зладзяць public talk і адкажуць на ананімныя пытанні пра жаночае сяброўства і падтрымку.
- 19:00. Віно, размовы, падтрымка.
Кошт квіткоў: донат ад 50 злотых у падтрымку палітзняволеных жанчын(месцы абмежаваныя).
Дата правядзення: 8 сакавіка, 14:00 — 19:00.
Лакацыя: Варшава, Connect Wine&Coffe, Chmielna 98.
Набыць квіткі можна ў акаўнце "Палітвязынкі".